Іншыя артыкулы

Ператварыць людзей у рабоў

Думкі праваабаронцы наконт практыкі "нечакана прыйсці з вобшукам" ці яшчэ нейкім чынам аказаць ціск на актыўных грамадзян

Кадр из мультфильма "Чиполлино" (1961, Союзмультфильм)

Адбываючыя «дамашнюю хімію» і грамадскія актывісты ў Беларусі — першыя падазраваныя пасля партызанскіх акцый. Пашкоджаныя лукашэнкаўскія сцягі, вывешаныя ўлёткі, пашкоджанні на чыгунцы і іншае выклікаюць злобу ў захопнікаў улады. І цэрберы ў пагонах адразу накідаюцца на актыўных грамадзян або тых, каго пасадзілі на «дамашнюю хімію» за нязначныя каментары ці смайлікі.

Да гэтых людзей могуць безапеляцыйна ўварвацца ў кватэру, забраць тэлефон, зрабіць вобшук, узяць біяматэр´ялы як у закаранелых злачынцаў, забраць на допыт, змясціць у ІЧУ. То бок для тых, у каго нейкім чынам аказаліся на плячах пагоны, самая лепшая, разумная частка грамадзян – страшныя злачынцы і іх можна прыніжаць, гнабіць, застрашваць і здзекавацца. Як гэта было нядаўна ў Бярозе, Баранавічах і Івацэвічах. Не будзем называць канкрэтныя імёны, каб не нашкодзіць людзям яшчэ больш.

Кадр из мультфильма "Чиполлино" (1961, Союзмультфильм)

Такі тэрор людзьмі ў пагонах сярод грамадзян ужо другі год нічога не дае, акрамя нянавісці і страху, непрыняцця дыктатарскай улады і яе адэптаў. Падобна на тое, што ідзе планамернае знішчэнне астаткаў грамадскай супольнасці, маралі і чалавечнасці. Мара цяперашніх уладу трымаючых — ператварыць людзей у рабоў, бязвольных і недумаючых, жыццё якіх было б ніжэй плінтуса. Памятаеце, як пісаў Салтыкоў-Шчадрын пра аднаго з такіх праваахоўнікаў: «Я только картуз брошу, и все разбегаются». Вось і беларускія праваахоўнікі стараюцца, каб пры іх выглядзе выцягваўся народ і нават не падумаў піскнуць штосьці супраць. Хаця менавіта за падаткі тых, чые правы яны парушаюць, каго ператвараюць актыўна ў бесславесных рабоў, яны недрэнна існуюць.

Іх цяперашняя праца не злодзеі, ашуканцы і бандыты, а барацьба з законапаслухмянымі людзьмі, якія яшчэ не развучыліся думаць.

Кадр из мультфильма "Чиполлино" (1961, Союзмультфильм)

Але ў нас, як сказаў іх гаспадар, «не да законаў». А пра Канстытуцыю беларускія праваахоўнікі нават не хочуць слухаць. Як калісьці ў судзе даводзіў адзін з падпалкоўнікаў Бярозаўскага РАУС на аргумент пра парушэнне імі Канстытуцыі: зачем мне ваша Конституция. А малады міліцыянт на словы адной з пераследуемых: калі зменіцца ўлада, што будзеце рабіць, сказаў: мы всегда будем нужны и уважаемы. Тут, канешне, можна паспрачацца.
Made on
Tilda