Навіны

Вынеслі прысуды другой партыі абвінавачаных па "Пінскай справе"

6 ліпеня у судзе Маскоўскага раёна г. Брэста агучаны прысуд у дачыненні да другой партыі абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.

Суддзя Вера Філонік прызначыла палітвязням наступныя тэрміны пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненнага рэжыму:

  • Аляксандру Лопуху - 5 гадоў і 6 месяцаў;
  • Сяргею ЦібцуВалянціну КолбуАндрэю Хвескаўцу - 5 гадоў кожнаму;
  • Леаніду ГермановічуАндрэю МоцукуАляксандру Шандыбе - 4 гады і 6 месяцаў кожнаму;
  • Сяргею ВолкавуАляксандру ШаламіцкамуСяргею Шаламіцкаму - 4 гады кожнаму.

Менавіта такія тэрміны запрашвалі прадстаўнікі дзяржаўнага абвінавачвання Міхаіл Дайнека і Сцяпан Ляшок.

Што тычыцца іскаў пацярпелых па кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды, то яны будуць разгледжаныя асобна. 

Усе абвінавачаныя па справе былі прызнаныя палітзняволенымі.
2021-07-06 16:53