6 ліпеня у судзе Маскоўскага раёна г. Брэста агучаны прысуд у дачыненні да другой партыі абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.
Суддзя Вера Філонік прызначыла палітвязням наступныя тэрміны пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненнага рэжыму:
- Аляксандру Лопуху - 5 гадоў і 6 месяцаў;
- Сяргею Цібцу, Валянціну Колбу, Андрэю Хвескаўцу - 5 гадоў кожнаму;
- Леаніду Германовічу, Андрэю Моцуку, Аляксандру Шандыбе - 4 гады і 6 месяцаў кожнаму;
- Сяргею Волкаву, Аляксандру Шаламіцкаму, Сяргею Шаламіцкаму - 4 гады кожнаму.
Менавіта такія тэрміны запрашвалі прадстаўнікі дзяржаўнага абвінавачвання Міхаіл Дайнека і Сцяпан Ляшок.
Што тычыцца іскаў пацярпелых па кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды, то яны будуць разгледжаныя асобна.
Усе абвінавачаныя па справе былі прызнаныя палітзняволенымі.