Тыдзень таму інтэрнэт абляцеў ліст 17-гадовага палітвязня Дзяніса Хазея
У ім ён напісаў, што яму дасылаюць лісты толькі сваякі — «За все 37 дней в СИЗО мне написал ты, мама, бабушка. Всё! Даже друзья не писали, прикинь».
Прайшоў тыдзень, і Дзяніс піша, што шчаслівы, бо яму стала прыходзіць шмат лістоў, хтосьці даслаў вялікую перадачу і пералічыў 175 рублёў на атаварку, піша nashaniva.
Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці, тэлеграмамі, грашовымі пераводамі: - СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Дзяніс Сяргеевіч Хазей