1 верасня 2022 ў Берасцейскім абласным судзе агучылі вырак Антону Малюге. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці таго, як прайшло паседжанне, невядомыя.
Але ж пракуратура раней паведамляла пра гэтую крымінальную справу. Згодна з ведамствам, склад злачынства знайшлі ў наступным:
- ️27 лютага 2022 года адаслаў ў беларускі тэлеграм-бот тэксты, якія «могуць быць выкарастаны ў экстрэмісцкай дзейнасці»;
- ️28 лютага 2022 года «шляхам візуальнага назірання з салону аўтамабіля», выехаўшы з Пінску, сабраў звесткі пра месцазнаходжанне вайсковых частак ды падраздзяленняў. Затым адзначыў атрыманыя месцы на карце ды адаслаў асобе, якая жыве ва Украіне.
Такія дадзеныя пра вайскоўцаў эксперты палічылі дзяржсакрэтамі ды звесткамі, якія складаюць службовую таямніцу. Таму вышэйапісаныя дзеянні кваліфікавалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Беларусі: ч.1 арт.361-4 (Садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці) ды ч.1 арт.375-1 (Незаконныя збіранне або атрыманне звестак, якія складаюць дзяржсакрэты). Суддзя Мікалай Сянько палічыў віну мужчыны цалкам даказанай ды прызначыў 3 гады калоніі агульнага рэжыму.
Гэта ўжо 13-ы вядомы крымінальны прысуд жыхарам Берасцейшчыны за дзеянні, якія звязаны з расейскім уварваннем ва Украіну у лютым 2022 году.
Чытаць далей: