
Бярозаўскія праваабаронцы парадавалі невялікай пасылкай з рэчамі і прысмакамі 6-гадовую Аляксандру Кронду. Яе мама, Вольга Кронда, пакарана «хатняй хіміяй» на тры гады за два каментара пра міліцыянта Івацэвіцкага РАУС Руслана Куцко.
Чытайце таксама:
Яшчэ маці-адзіночка павінна выплаціць Руслану Куцко 3000 рублёў за маральныя пакуты, 1600 — штрафу дзяжаве і судовыя выдаткі. Вольга — рамесніца. Яна вырабляе дзіцячыя ўпрыгожванні і прадае іх. Але продажу моцна замінае тое, што жанчына ў выходныя дні не мае права адлучацца з дому. Ведаючы матэр'яльныя цяжкасці Вольгі Кронды, праваабаронцы вырашылі зрабіць зімнія святы для гэтай невялікай сямейкі святлейшымі і больш радаснымі.
Таксама запрашаем вас, сябры, парадаваць Вольгу Кронду з яе дачушкай і зрабіць у яе заказ для сваіх дзетак праз інстаграм.