Навіны

"Скраўшага" міліцэйскую рацыю берасцейца ўжо этапавалі ў навапалоцкую калонію

Дзмітрый Шчурко падчас першага суду (снежань 2020)

Берасцейскай "Вясне" стала вядома, што Дзмітрыя Шчурко ўжо прывезлі ў папраўчую калонію №1. Нагадаем, што палітвязень прайшоў ужо праз 2 палітычных суда: першым разам яго пакаралі за нібыта скрадзеную ў амапаўца рацыю. У другі ж раз Шчурко судзілі за выказванні ў інтэрнеце, у тым ліку за меркаванне пра першы суд "дело сфабриковано следователем и прокуратурой".

Агулам мужчыне далі 2 гады і 6 месяцаў калоніі. Ён ужо паўгады (з лістапада 2021) знаходзіцца ў няволі.

Падтрымаць палітвязня можна па адрасе:
ПК №1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Шчурко Дзмітрый Аляксандравіч
Made on
Tilda