Затрыманых трое, ім закідваюць «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», прайшлі суды
Днямі сілавікі пахваліліся затрыманнем арганізатараў вулічных гонак у Берасці. З адным з затрыманых вылажылі так званае «пакаяннае відэа».
Як вынайшла берасцейская «Вясна», на відэа Уладзіслаў Качурка. Хлопец у роліку кажа, што прыехаў [8 красавіка 2023] на машыне да вёскі Шчэбрын, пастаяў 15 хвілін, праз надвор'е мерапрыемства было адмененае і ён з'ехаў.
Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», Качурку асудзілі 11 красавіка па ч.2 арт.24.23 КоАП (Арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства). Суд адбываўся ў судзе Берасцейскага раёну, суддзя Сяргей Маручак. Дакладны вынік суду невядомы, але ж хлопец, па нашых дадзеных, застаецца затрыманым.
Таксама 11 красавіка асудзілі яшчэ дзвюх хлопцаў. Ім закідвалі ч.1 арт.24.23 КоАП (Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Суддзёй ізноў быў Маручак. Дзмітрый Літвінчук і Руслан Курловіч, па нашых дадзеных, таксама пасля суду не выйшлі на волю.

Гэтыя тры судовыя паседжанні суадносяцца з паведамленнем сілавікоў пра тое, што 8 красавіка яны затрымалі трох чалавек у сувязі з вулічнымі гонкамі. Усіх траіх, паводле сілавікоў, па стане на 12 красавіка трымалі ў ІЧУ.