Супраць берасцейца экс-палітвязня завялі завочную справу
Адразу па 10 крымінальных артыкулах
13 снежня 2024 года берасцейскі СК заявіў пра завочную справу, заведзеную супраць Ціхана Клюкача. Яму вырашылі прад'явіць адразу 10 артыкулаў:
️Распальванне варожасці (ч.1 арт.130 КК)
Паклёп (арт.188 КК)
Масавыя беспарадкі (ч.3 арт.293 КК)
Стварэнне экстрэмісцкага фармавання (ч.3 арт.361-1 КК)
Удзел у вайне на тэрыторыі іншай краіны (ч.1 арт.361-3 КК)
Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (чч.1 і 2 арт.361-4 КК)
Падрыхтоўка да ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці (арт.361-5 КК)
Паклёп на Лукашэнку (ч.2 арт.367 КК)
Абраза Лукашэнки (арт.368 КК)
Абраза прадстаўніка ўлады (арт.369 КК).
Гэтыя крымінальныя артыкулы беларускія ўлады актыўна выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу пасля 2020 года. А паняцце "экстрэмізму" ў Беларусі (з падачы ўлады) паступова стала эфэмізмам для палітычна пераследу.
Нагадаем, што Ціхан Клюкач — былы палітвязень з Берасця. Атрымаў тэрмін у паўтары гады калоніі за менскія пратэсты 2020 года, цалкам адбыў той тэрмін. Пасля з'ехаў з Беларусі. Ваюе на баку Ўкраіны супраць Расеі.