Як бачна з афіцыйных паведамленняў у івацэвіцкай раёнцы, пачынаючы з траўня 2025 і дагэтуль у Івацэвіцкім раёне кожныя два тыдні адбываецца «праверка аўтаматызаванай сістэмы цэнтральнай абвесткі з уключэннем электрасірэн». Кожныя два тыдні — гэта значна часцей, чым цэнтралізаваныя праверкі сірэн, якія ладзяцца па Берасцейскай вобласці. Апошняя такая «праверка» адбылася 26.05.2026.
Да таго ж, як паведамляць жыхары Івацэвіцкага раёна, стала заўважна павялічаная колькасць верталётаў, якія пралятаюць па некалькі разоў у іх небе. А работнікі Івацэвіцкага РАУС чамусьці сталі распаўсюджваць плёткі пра тое, што Польшча нібы збіраецца нападаць на Беларусь. Настойліва паўзуць між людзьмі чуткі, што беларусаў хочуць адпраўляць на вайну ва Украіну на баку Расіі.
З той жа оперы конкурс строя і песні на раённых спаборніцтвах сандружын у Пружанскім раёне, дзе дзябёлыя цёткі і дзядзькі ў аднолькавым адзенні, пілотках ці кепачках маршыруюць, адбіваючы крок, пад савецкія песні ваеннага характару. Добра, што хоць адна з сандружын завярала на роднай мове, што любяць родную зямлю і ворагу не аддадуць.
Аляксандр Лукашэнка, калі ў 1995 годзе хваліў парадак, які навёў Гітлер у Германіі, гаварыў: «в минуты опасности нация группируется вокруг вождя». Як бачым, Лукашэнка гэтую ідэю ўзяў за аксіёму і ўжо амаль 32 гады працягвае падобны эксперымент, нагнятаючы ўсе гады абстаноўку ў краіне.