7 кастрычніка 2022 года былі абвешчаны чарговыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру. Гэтым разам узнагароду атрымалі беларус Алест Бяляцкі, украінскі «Центр грамадзянскіх свабод» і расійская праваабарончая арганізацыя «Мемарыял».
Нагадаем, што Алесь Бяляцкі зараз утрымліваецца за кратамі, ён быў затрыманы ў ліпені 2021 году. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітзняволеным, але ж гэткі статус яму даюць ужо ў другі раз. Бяляцкі ўжо быў у зняволенні з 2011 па 2014 год, той пераслед таксама прызнаваўся палітычна матываваным.