Навіны

Замест дэмабілізацыі — кантракты

Інакш пагражаюць пазнейшай прымусовай мабілізацыяй

Іллюстрацыйная выява. Аўтар: берасцейкая «Вясна»

Як стала ад некалькіх незвязаных паміж сабою асоб, ваеннае начальства беларускай арміі настойліва прапаноўвае салдатам тэрміновай службы замест дэмабілізацыі падпісаць кантракты. Такая сітуацыя насцярожвае ў сувязі з вайной ва Украіне, у якой прымае ўдзел расейская армія, часткі якой зайшлі на тэрыторыю Беларусі з дазволу Аляксандра Лукашэнкі.

Вядома пра некалькі выпадкаў, калі беларускіх салдат тэрміновай службы не хочуць адпускаць з арміі па заканчэнню тэрміна службы. Іх вайсковае камандаванне прапаноўвае падпісаць кантракт і працягваць службу ў арміі. Тым, хто не жадае прыняць такую прапанову армейскага начальства, паступаюць пагрозы. Ім ставяць да ведама, што ўсё роўна яны працягнуць служыць, але ўжо па мабілізацыйнаму прадпісанню. І, па логіцы вайсковых начальнікаў, гэта азначае прайграць у матэр'яльным плане.

Прыводзім парады праваабаронцы, што рабіць, калі асабіста вы трапілі ў такую ж сітуацыю: калі салдат не хоча служыць па кантракце, то праявіць настойлівасць, упартасць і смеласць і адмовіцца ад падпісання кантракта. Не звяртаць увагу на застрашванне пра будучую мабілізацыю. Потым на «грамадзянцы» трымаць нос па ветру, каб своечасова пакінуць краіну пры пагрозе мабілізацыі для магчымага ўдзелу ў вайне з Украінай.
Made on
Tilda