Навіны

Акцыя памяці і салідарнасці

Адбылася ў Варшаве
Варшава, 4 жніўня 2024 года
4 жніўня 2024 года, напярэдадні гадавіны беларускіх жнівеньскіх выбарчых падзей, адбылася ў цэнтры Варшавы акцыя памяці па загінулых Раману Бандарэнку, якому споўнілася б 1 жніўня 35 гадоў, і Алесю Пушкіну, якому 6 жніўня магло б споўніцца 59 гадоў. У гэты дзень у музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве ў 19 гадзін адкрылася выстава мастака.

А на акцыі ў цэнтры Варшавы выступоўцы выказвалі падтрымку і салідарнасць з усімі беларускімі палітзняволенымі. Гаварылі пра жорсткія рэпрэсіі ў Беларусі і неабходнасць выходзіць на акцыі ў Варшаве, каб маральна падтрымаць тых нязгодных, хто зараз знаходзіцца пад прэсінгам унутры Беларусі. Не абышлі таксама пытанне абмену, выказалі шкадаванне, што ў групу абмену не ўвайшоў ні адзін палітвязень з Беларусі.

У канцы акцыі, як звычайна, быў зроблены агульны здымак.
Made on
Tilda