Суд па 12 пратаколах за рэпосты з "Б*лсату" адбудзецца заўтра [Абноўлена]
Нагадаем, што раней на брэсцкага краязнаўцу Ігара Бараноўскага міліцыянты склалі 12(!) пратаколаў па арт.19.11 КоАП. Падставай для гэтага сталі рэпосты публікацый "Б**сату" (якія ўладамі прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі).
Суд павінен быў адбыцца яшчэ ў лістападзе, але ж тады справу перанеслі. Ды, як стала вядома брэсцкай "Вясне", суд адбудзецца напярэдадні Новага году: 30 снежня, пачатак а 10й гадзіне.