Навіны

-1 палітзняволеная: выйшла на волю Ганна Баран з Пружан

Яна цалкам адбыла пакаранне па «карагоднай справе»
Ганна Баран да зняволення
Па інфармацыі «Вясны», 15 лютага 2023 года выйшла з жаночай калоніі №4 Ганна Баран. Актывістка цалкам адбыла пакаранне (паўтары гады калоніі).

Нагадаем, што такі тэрмін Баран прысудзілі па «карагоднай справе». Нягледзячы на тое, што жанчына актыўна звяртала ўвагі на праблемы ў справе з боку следства, звярталася ў пракуратуру з гэтай нагоды. Яна па пунтках распісала, што прынцыпова не так з доказамі з боку абвінавачвання.

Вядома, што і пасля змяшчэння яе за краты жанчына не губляла баявы настрой, і далей дапамагала юрыдычнымі парадамі знаёмымі (хаця гэта вельмі не падабалася цэнзарам).

Чытайце далей:
Made on
Tilda