Навіны

Ураджэнец Лунінцу, былы крыміналіст Сумар прызнаны «тэрарыстам»

Аляксандр Сумар. Фота: сацсеткі
16 сакавіка 2023 года КДБ абнавіў на сваім сайце «спіс тэрарыстаў». У спісе аказалася 1037 чалавек, з якіх 289 — беларусы. Сярод апошніх зараз пазначаны і палітвязень Аляксандр Сумар.

Нагадаем, што мужчыне далі 9 год калоніі за тое, што ён быў адміністратарам тэлеграм-чату «Жыве Лунінец!». Чат (ужо пасля затрымання Сумара) прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Па версіі абвінавачвання, падчас адміністравання чату Аляксандр здзейсніў столькі ўсяго, што яму прад'яўлялі ажно 5 крымінальных артыкулаў. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Made on
Tilda