Навіны

Палітвязня з Бярозы этапавалі ў наваполацкую калонію

Алег Нічыпорка асуджаны ўжо 2 разы, агулам на 3.5 гады пазбаўлення волі
Алег Нічыпорка
Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», Алег Нічыпорка з СІЗА №6 пераведзены ў наваполацкую папраўчую калонію №1. У калонію мужчына трапіў пасля вось ужо другога крымінальна прысуду паводле арт.341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і арт.205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Пакуль мужчына быў у баранавіцкім СІЗА-6, там яго некалькі разоў наведвалі прыёмныя бацькі. Алег ім сказаў, што не вінаваты, але зноў віну прызнае (а чаму, паведаміць пазней). У выніку суддзя Бярозаўскага раённага суда Алена Нямкова дадала палітвязню да першага прысуду ў 3 гады калоніі яшчэ 6 месяцаў. Папярэднія 3 гады калоніі агульнага рэжыму прысуджаны па арт.218 (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці), арт.205 (крадзеж), арт.370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў), арт.341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Для палітвязняў накіраванне ў Наваполацкую папраўчую ўстанову №1 раней было натуральным шокам. Бо сярод асуджаных хадзілі чуткі пра зверствы, асабліва да палітычных, з боку начальніка, цяпер ужо былога, Андрэя Пальчыка. Цяпер у калоніі новы начальнік. Вязні спадзяюцца, што бесчалавечныя адносіны да іх застануцца ў мінулым.

Чытайце далей:
Made on
Tilda