Навіны

Беларусы Варшавы за мірную вольную дэмакратычную Радзіму

16 сакавіка 2025 года ў цэнтры Варшавы беларусы правялі акцыю пад лозунгамі: «НЕ — рэпрэсіям!», «НЕ — расейскай акупацыі!», «НЕ — вяртанню ў савецкі кацёл!».

Людзі выйшлі пасля апошняй сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным, дзе беларускі палітык заявіў, што «на апошніх выбарах народ абіраў не толькі яго, але і цэлы напрамак: мы з Расіяй альбо недзе там». Беларусы Варшавы, ад якіх пазбавіўся рэжым, але не пазбавіў іх сэрцы ад Радзімы, аднагалосна заяўляюць, што Беларусь хоча быць «недзе там», дзе дэмакратычныя мірныя краіны, хоча быць адкрытай для супрацы і мірнага жыцця з такімі суседзямі, якія будуюць цывілізаванае грамадства, а не з фашысцкай Расіяй, якая пры дапамозе Лукашэнкі здзейсніла напад на Украіну.

Удзельнікі акцыі ў чарговы раз выказалі салідарнасць з палітвязнямі і агучылі патрабаванне па іх вызваленню. Выступоўцы аднагалосна асудзілі рэжым, які падтаквае ганебным дзеянням Расіі, які ганьбіць еўрапейскую беларускую нацыю. Людзі гаварылі пра тое, што выйшлі на адну з цэнтральных плошчаў польскай сталіцы, каб выказаць салідарнасць з усімі, хто цяпер спазнае ціск унутры Беларусі, каб напамінаць яшчэ і ўсяму свету пра ўсе тыя жахі, што адбываюцца на іх Радзіме.
Made on
Tilda