«Даведаўся сёння, што арыштавалі яшчэ і дом у Пінску, які перадаў мне ў спадчыну бацька», — паведаміў Аляксей Дзікавіцкі ў сваім Фэйсбуку 30 сакавіка 2025.
Нагадаем, што паўгады таму Дзікавіцкі даведаўся, што арыштавалі яго амаль 100-гадовую хату ў Пінскім раёне, ў вёсцы Мястковічы. Сам Дзікавіцкі знаходзіцца ў замежжы, доўгі час працаваў на Белсаце, летась выконваў абавязкі кіраўніка гэтага тэлеканалу.

Навошта ўладам арыштоўваць маёмасць палітэмігрантаў?
Калі на маёмасць чалавека накладаюць арышт, ён не мае магчымасці ёй распараджацца: нельга прадаць, падарыць, абмяняць яе альбо ажыццявіць іншыя падобныя дзеянні. Гэта дазваляе ўладам адбіраць маёмасць у тых, хто з'ехаў за мяжу: дзяржава спачатку арыштоўвае маёмасць, якая засталася ў чалавека Беларусі — каб потым прадаць на карысць прызначанага «штрафа» па завочным прысудзе.