Навіны

Цалкам адбылі пакаранне 2 берасцейскіх блогера

Пятрухін і Кабанаў выйшлі на волю!

Злева: Кабанаў. Справа: Пятрухін

Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў былі затрыманы яшчэ да выбараў, у чэрвені 2020 года. Потым абодвух абвінавацілі ў падрыхтоўцы шыракамасштабных пратэстаў, ды прысудзілі па 3 гады калоніі кожнаму.

Пятрухін адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі №3 (Віцьба). Кабанаў сядзеў спачатку сядзеў у наваполацкай калоніі №1, а потым пераведзены "на крытую турму" ў Магілеў.

І як паведаміў Анатоль Лябедзька, сёння абодва вызваліліся. Яны цалкам адбылі пакаранні.
Made on
Tilda