Навіны

Справа Дар'і Лосік ужо накіравана ў суд

За інтэрв'ю незалежнаму медыя


Жонка палітвязня-журналіста Ігара Лосіка, Дар'я Лосік знаходзіцца пад вартай у СІЗА. Нядаўна яна сустрэла Дзень народзінаў — за кратамі (ды ў той жа дзень, "у якасці віншавання" следчыя перадалі яе справу ў пракуратуру).

Цяпер стала вядома, што крымінальная справа стала яшчэ бліжэй да судовага разгляду. Як вынікае з паведамлення пракуратуры, Дар'ю сапраўды збіраюцца судзіць за інтэрв'ю "Белсату". Гэтае кваліфікавана па ч.1 арт.361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Пракуратура адзначыла, што Дар'я Лосік "пазіцыянавала сабе як жонку палітвязня, дала негатыўную ацэнку дзяржаўным органам, паведаміла што сужэнец не здзяйсняў злачынства ды асуджаны незаконна".
Made on
Tilda