Навіны

Беларусы Варшавы супраць ваенных агрэсій

15 лютага 2026 года ў Варшаве адбылася чарговая акцыя прадстаўнікоў беларускай дыяспары. У гэты дзень гадавіна вываду савецкіх войск з Афганістана. 47 гадоў таму Савецкі Саюз напаў на Афганістан, а 37 гады таму вайна скончылася. У той вайне прынялі ўдзел амаль 30 тысяч беларускіх вайскоўцаў, многія з якіх былі забіты і атрымалі інваліднасць. А берасцейскі грамадскі актывіст Аляксандр Сахарук (які браў удзел у той вайне) вярнуў у знак пратэста супраць пазбаўлення акрэдытацыі назіральніка на выбарах 2020 года ўсе свае афганскія ўзнагароды, акрамя медаля за адвагу. Ён лічыць, што няма чым ганарыцца, бо насамрэч былі акупантамі ў Афганістане.

На нядзельнай акцыі беларусаў у Варшаве гаварылася пра тое, што агрэсіўную палітыку СССР у дачыненні да іншых краін і сваіх грамадзян рэжымы Пуціна і Лукашэнкі працягнулі да гэтага часу. Недаравальны напад на суседнюю Украіну, дзе людзі мірна будавалі свой шлях развіцця.

Успаміналі пра знішчэнне сваіх людзей у месцах зняволення, куды рэжымы кідаюць сваіх людзей за мірнае жаданне быць вольнымі і будаваць краіны па сваіх лекалах, а не ўказцы аўтакратаў. Былі агучаны імёны ўсіх герояў Беларусі, якіх забілі ў беларускіх турмах. Паводле арганізатара акцыі Васіля Плешкунова, беларусы нічога не забылі, беларусы ўсё памятаюць і прыйдзе час адказнасці тых, хто датычны да забойстваў і тых садыстаў, хто катаваў палітычных вязняў.

Актывіст Вячаслаў Сіўчык папярэдзіў пра тыя заявы расейцаў, якія пачалі гучаць з 9 лютага, што нібыта Захад рыхтуе рэвалюцыю ў Беларусі, але Расея гэтага не дапусціць, а расійскім амбасадарам у Беларусі Барысам Грызловым было заяўлена, што няма такога беларускага народу, што гэта адзін народ з Расіяй. Сіўчык звярнуўся да Лукашэнкі, напомніўшы яму пра Аміна, які зваў савецкія войскі ў Афганістан. Яны прыйшлі, але найперш забілі самаго зазывацеля.

І, як заўсёды, прагучала салідарнасць з палітвязнямі.

На акцыі прысутнічаў прадстаўнікі альтэрнатыўнага ўраду Татарстана Рафіс і Нафіс Кашапавы. Рафіс выказаў словы салідарнасці з Беларуссю і Украінай, а таксама выказаўся пра тое, што яны са свайго боку ўсё робяць, каб знесці пуцінскі рэжым, у тым ліку і лукашэнкаўскі.

Скончылася акцыя традыцыйным агульным здымкам для памяці і гісторыі.
Made on
Tilda