Навіны

Берасцейка Паліна Шарэнда-Панасюк прынесла на паседжанне ААН партрэты беларускіх палітвязынак

Прадстаўніца дзяржаўнай дэлегацыі РБ вырвала гэтыя партрэты з рук Паліны
Ларыса Бельская ўжо вырвала адзін партрэт палітзняволенай з рук Паліны Шарэнда-Панасюк — і рыхтуецца вырваць другі. Крыніца фота: Вясна
Падчас 61-й сесіі Савета па правах чалавека ў ААН адбылася канфрантацыя паміж былой палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк і прадстаўніцай афіцыйнай дэлегацыі нашай краіны. Фота і відэа здарэння апублікавалі праваабаронцы «Вясны».

Дэлегатка Беларусі Бельская распавядала пра тое, што ў краіне нібыта ўсё добра з дэмакратыяй і вяршынствам права, а таксама ўзгадвала нібы праплачаныя пратэсты 2020 года.

Паліна Шарэнда-Панасюк падыйшла да Бельскай з фатаграфіямі беларускіх жанчын, якія проста цяпер сядзяць у беларускіх калоніях па палітычных справах. У адказ дыпламатка вырвала спачатку адзін, а потым і другі партрэт палітвязынак.

Паліна Шарэнда-Панасюк апісала журналістам Радыё Свабода, што адбылося:
«Гэта была мая свядомая акцыя. Яе [Ларысу Бельскую] нельга назваць прадстаўніцай Беларусі. Таму што яна не прадстаўляе беларусаў. А прадстаўляе злачынную групоўку, якая татальна парушае правы чалавека. І мне незразумела, чаму яна прадстаўляе Беларусь у АНН, арганізацыі, якая абараняе правы чалавека. Мы пабачылі, якая была рэакцыя. Яна са злосцю вырвала гэтыя партрэты. Пагражала выклікаць на мяне паліцыю».
Нагадаем, што Паліна Шарэнда-Панасюк — экс-палітзняволеная з Берасця. Яна правяла за кратамі 4 гады.
Made on
Tilda