Судовыя паседжанні

Пінск: асудзілі за інтэрнэт-каментар мясцовую жыхарку

Калі абскардзіць гэты вырак вышэй, выйдзе тэрмін даўніны (і адменяць пакаранне)
Выкарастаны скрыншот каментара ў суполцы «Медиа-Полесье» у сацсетцы «Аднакласнікі» ад 17.03.2021
17 і 20 лютага 2023 года пінская суддзя Яўгенія Мельнік разглядала справу 53-гадовай Паўловіч Жанны Фёдараўны. Жанчыну вінавацілі ў напісанні каментара абразлівага каментара пра Лукашэнку ў «Аднакласніках» (ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэксу, абраза прэзідэнта).

Згодна з матэрыяламі справы, паведамленне было пакінута ў суполцы «Медиа-Полесье» 17.03.2021.

Берасцейская «Вясна» знайшла каментар, які падыходзіць пад апісанне справы. Ён быў пад навіной аб візіце Лукашэнка ў маладзечанскую бальніцу, дзе сцвярждалася, што служба бяспекі прэзідэнта не пусціла аднаго доктара да пацыента, праз што пацыент памёр.

Каментар быў напісаны 17 сакавіка 2021 года. Гэта значыць, што калі абскардзіць гэты вырак у абласным судзе, то хутчэй за ўсё скарга туды дойдзе ўжо пасля выхаду тэрміна даўніны (2 гады ад даты напісання каментара) — абласны суд будзе вымушаны пазбавіць ад крымінальнай адказнасці.

А пакуль што Паўловіч прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі».
Made on
Tilda