У адной з менскіх школ падчас так званых выбараў 2025 года адбыўся анекдатычны выпадак, але з сур'ёзным падтэкстам. Міліцыянтам адвялі для адпачынку адзін з класаў, дзе яны маглі пасядзець, паесці ссабойку і адпачыць ад праведнай працы. Там віселі правільныя герб і сцяг, што ўсцешыла служкаў аховы рэжыму. Прайшло колькі часу, як адзін з іх, самы зоркі, убачыў катастрафічны малюнак на гербе: па-мастацку начэрчаны палавы член. Кажуць, міліцыянта падкінула, ён пабялеў і схапіўся за тэлефон. Хутка прыбыла следчая група. Пазней следакі скрупулёзна вымяралі, даследавалі мужчынскі прычындал на гербе. Доўга ішло следства, але мастака так і не знайшлі.
