Баранавіцкі праваабаронца Аляксандр Вайцешык пакараны арыштам
Берасцейскай «Вясне» стаў вядомы прысуд баранавіцкаму праваабаронцу Аляксандру Вайцешыку. За «распаўсюд экстрэмісцкіх матэр'ялаў» ён пакараны арыштам у 15 сутак. Такое рашэнне вынесла суддзя Ірына Паўлоўская 10 лістапада 2023.
Яшчэ стала вядома, што затрыманы быў Вайцешык ля пад'езда свайго дома. Затрымалі яго сілавым метадам. Пад час вобшуку забралі ноўтбук і тэлефон. Па рашэнню суда, гэтыя тэхнічныя прылады канфіскаваны.