39 год таму адбылася Чарнобыльская тэхнагенная катастрофа. Найбольш смертаносных ападкаў выпала на тэрыторыю Беларусі падчас выбуху Чарнобыльскай атамнай станцыі. Спачатку савецкія ўлады замоўчвалі маштабы трагеды — а потым і рэжым Лукашэнкі, на думку крытыкаў. Але пра яе ўвесь час напамінала дэмакратычная грамадскасць краіны.
Калі спачатку рэжым скрозь пальцы глядзеў на акцыі 26 красавіка, то паступова пачаў прымяняць сілу для іх разгону. У Бярозе 10 год на галоўнай плошчы ладзілася маўклівая акцыя «Свечка памяці». Людзі выходзілі 26-га красавіка на плошчу і гадзіну стаялі са свечкамі. З кожным годам людзей далучалася ўсё больш, і ў 2006-м ахоўнікі рэжыму атрымалі каманду «фас». Для таго, каб застрашыць удзельнікаў акцыі, была затрымана журналістка-праваабаронца Тамара Шчапёткіна, а затым пакарана бярозаўскім судом, як арганізатар акцыі.
39-я гадавіна Чарнобыльскай катастрофы не прайшла незаўважна. 27 красавіка 2025 года беларусы Варшавы правялі мітынг-рэквіем у цэнтры Варшавы ля Нацыянальнага Музея Тэхналогіі.
Катастрофу ў сваіх выступах успомнілі намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінету, кіраўнік Народнага Антрыкрызіснага Упраўлення Павел Латушка, выконваючы абавязкі прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінету Павел Баркоўскі, ксёндз Вячаслаў Барок, лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў і былы прадпрымальнік Алег Макаеў.
Яны гаварылі пра пацярпелых родных, пра тое, што Чарнобыльская трагедыя — гэта нацыянальная катастрофа, наступствы якой не скончаны і да гэтага часу. Была зачытана рэзалюцыя адносна невырашаемых уладамі Беларусі наступстваў тэхнагеннай катастрофы. Рэзалюцыя накіравана ў розныя краіны свету і ў МАГАТЭ.
Пра тое, што людзі будуць паміраць ад раку і ад хваробаў сэрца, гучна гаварыў акадэмік-чарнобылец Іван Нікітчанка, які загінуў ў аўтакатастрофе ў 2010 годзе, сутыкнуўшыся з грузавіком «ЗІЛ», які належаў РУП «Рамонтна-будаўнічаму трэсту» Кіравання справамі прэзідэнта Беларусі. Паводле Нікітчанкі, малыя дозы радыяцыі пранікаюць з ежай у арганізмы, асабліва дзіцячыя, і робяць сваю разбуральную справу. Ці не ад таго са ўсіх паліклінік Беларусі былі ліквідаваны крэслы СІЧ, якія гэтыя дозы паказвалі. Бярозаўскія ўлады дазволілі Нікітчанку праверыць школьнікаў ў 2000-х. Сярод прайшоўшых праз гэтае крэсла дзяцей бярозаўскіх школ без радыяцыі ў арганізме было выяўлена толькі адно дзіця. Ці не таму на Бярозаўшчыне могілкі так хутка запаўняюцца маладымі людзьмі, якія паміраюць ад раку і сардэчных хвароб?
А мітынг-рэквіем, што прайшоў 27 красавіка ў Варшаве, завяршыўся агульным фота удзельнікаў мерапрыемства.