Навіны

Дзень палітвязня ў Варшаве

21 траўня 2024 года, Варшава, Witryna Domu Wschodniego. Тут і далей фота берасцейскай «Вясны»
21 траўня ў Дзень палітвязня ў Варшаве у розных месцах прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя беларускім палітвязням. Напрыклад, у Witryna Domu Wschodniego сабраліся праваабаронцы «Вясны», актывісты і былыя палітвязні. Яны абмеркавалі праблемы беларускіх палітвязняў, умовы ўтрымання ў беларускіх турмах, праблемы з медыцынай у беларускіх турмах і калоніях, праблемы з сацыялізацыяй былых палітвязняў.
Наталля Скібская на мерапрыемстве ў варшаўскай Witryna Domu Wsdchodniego 21.05.2024
Падчас выступу псіхалагіні Наталлі Скібскай у прысутных узнікла шмат пытання пра даступнасць псіхалагічнай дапамогі. Былы палітвязень Міхаіл зрабіў прапанову, каб на адной інтэрнэт-старонцы, якая б лёгка адчынялася, быў поўны спіс арганізацый, куды можна звяртацца па дапамогу. Ад палітвязняў прагучаў сігнал аб недастатковай дапамозе на цяперашні час. Вызваленыя з няволі з надломленай псіхікай прыязджаюць за мяжу і не адчуваюць падтрымкі на належным узроўні. Яны разумеюць, што людзі тут занятыя сваімі справамі, у іх свае праблемы, але тым, што за кратамі ў тысячу разоў цяжэй. І трэба рабіць усё для іх вызвалення і для дапамогі тым, хто з вызваленых выязджае ў нікуды.
Выстава «Муры»
Акрамя абмена думкамі, можна было паглядзець інтэрактыўную выставу «Муры» з партрэтамі палітвязняў, якую размясцілі ля Witryna Domu Wschodniego.
Made on
Tilda