Прадстаўнікі беларускай дыяспары Варшавы выйшлі разам з палякамі на плошчу Замкавую адзначаць Дзень Канстытуцыі. Такі збег выглядае сімвалічным, і ён цудоўна ілюструе складаную сувязь беларускай і польскай гісторый.
3 мая ў Польшчы — дзяржаўнае свята ў гонар Канстытуцыі 1791 года. Гэта быў адзін з першых асноўных законаў у Еўропе і другі ў свеце пасля ЗША.
Канстытуцыя 3 мая 1791 — гэта сумесная спадчына нашай агульнай гісторыі. Напрыклад, у Лявонпалі захавалася мемарыяльная калона, пастаўленая ў гонар прыняцця той Канстытуцыі мясцовай шляхтай.
Так што сумеснае святкаванне беларусаў і палякаў у Варшаве — гэта не наведванне чужога свята, а памяць пра агульнае мінулае, якое яны бачаць з розных бакоў гістарычнай перспектывы.
Потым беларусы працягнулі святкаванне ля помніка Каперніка на сваім традыцыйным месцы. Там гаварылі не толькі пра гісторыю Канстытуцыі 1791 года, але і пра палітвязняў. Гаварылі пра новыя даты ў траўні, якія беларусы павінны адзначыць, а затым зрабілі агульны здымак на памяць.