Навіны

Скрынкі для зброі замест кухоннай мэблі

Як змянілася (прымусовая) праца ў калоніі

Иллюстративное фото. unsplash.com

Скрынкі для зброі замест кухоннай мэблі робяць цяпер вязні ў шклоўскай калоніі №17. Санкцыі паўплывалі на тое, што перасталі рабіць сталы, табурэткі, вокны і нават вязанкі для камінаў у замежжа, а перайшлі на скрынкі для зброі. А Міністэрства абароны стала асноўным заказчыкам.

Як стала вядома ад вязняў, любая праца ў калоніі — гэта рабская праца за капейкі. Мінімальная зарплата — 11 капеек, максімальная — 45 рублёў. Але гэта работа трактарыста і брыгадзіра. Больш распаўсюджаныя заробкі ад 4 да 10 рублёў у месяц. Бывае, што прыходзіцца працаваць у дзве змены, але другая змена без аплаты. Адмовіцца ад другой змены сабе даражэй. Другі раз, як кажуць нашы суразмоўцы, працуеш у другую змену без нараканняў. Бо за працай хутчэй ляціць час і на месцы працы адчуваеш сябе хоць крышачку вальней.

А яшчэ ў шклоўскай калоніі шыюць абутак для зняволеных і... праз абпальванне старых кабеляў дабываюць метал. Пры гэтым чорны смярдзючы дым ідзе ў паветра, а пра цэх, дзе знаходзяцца вязні, ужо гаварыць не прыходзіцца. На волі даўно закрылі б эколагі гэты цэх, а сюды хто загляне.

Спецформы не выдаюць. Карыстаюцца вязні тым, што застаецца ад папярэднікаў.

Працай у калоніі не караюць. Жорстка караюць тых, хто ад працы адмаўляецца. Але працаваць за міску супу і дах над галавой — гэта пазіцыя раба, адзначаюць вязні. Хаця ў беларускіх месцах зняволення галоўная мэта — менавіта ператварыць чалавека ў падняволенага раба. А вось людзей са стальным стрыжнем проста знішчаюць фізічна, як гэта было з Вітольдам Ашуркам.
Made on
Tilda