Навіны

Як беларусы замежжа дапамагаюць апошняй партыі вызваленых (і высланых) палітвязняў

Алена Гнаук у Еўразвязе пасля высылкі з Беларусі
Апошніх вызваленых у снежні 2025 года ў Беларусі 123 палітвязняў, сярод якіх Алесь Бяляцкі і Павел Севярынец, Марыя Калеснікава і Алена Гнаук, сустрэлі ў Вільні, Украіне і Варшаве прадстаўнікі беларускай дыяспары вельмі прыязна і цёпла. Людзі ў ваюючай Украіне былі абагрэты, накормлены з першаснай медычнай дапамогай. У Польшу прыехалі з Украіны ўноч 18 снежня 2025 і былі сустрэты, накормлены і размешчаны ў гатэлі для адпачынку і пражывання ў першыя дні.

Пазней ўсіх адправілі па жаданні ў тыя месцы, дзе прыбыўшыя хочуць жыць. Людзей апранулі, забяспечылі грашыма і праязнымі квіткамі на тры месяцы. Таксама забяспечылі жыллём ад двух да шасці месяцаў. Тым, што засталіся ў Варшаве, дапамаглі з афармленнем і падачай дакументаў на міжнародную абарону. У матэр'яльным забяспячэнні выдвараных з краіны беларусаў удзельнічалі розныя беларусы замежжа.

Як сказаў адзін з палітвязняў з Берасцейшчыны, салідарнасць кранула яго да слёз. Такое стаўленне ад землякоў дапамагае ім асвоіцца ў вольным свеце, а бясплатная медычная і псіхалагічная дапамога спрыяе іх фізічнаму і псіхалагічнаму ўзнаўленню.

Нагадаем, што агулам за апошнія паўтара года памілавана 569 палітвязняў. Але адначасова працягваюцца масавыя рэпрэсіі.
Made on
Tilda