У Лунінцы 29 сакавіка пачынаецца суд над 43-гадовай жыхаркай раённага цэнтра Каравай Тамарай Cцяпанаўнай. Жанчыну абвінавачваюць у паклёпе на адрас Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 367 КК.
Следчыя паведамляюць, што абвінавачаная неаднаразова ў 2022 годзе прыцягвалася да адказнасці за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў – на яе накладалі спагнанні ў выглядзе штрафу, ні адзін з якіх яна не заплаціла.