Навіны

У Берасці збіраліся знесці 40 дамоў для будавання шматпавярховікаў

Але жыхары закранутага раёна выказаліся супраць — і ўлады пакуль устрымаюцца ад гэткіх планаў
Гаворка пра мікрараён Граеўка ў Берасці і прадстаўлены нядаўна план па яго развіццю. Згодна з планам, у раёне меліся з'явіцца шматпавярховыя дамы замест прыватнай забудовы. Праект быў прадстаўлены грамадскасці на абмеркаванне, і заўвагі ды прапановы прымаліся з 25 траўня да 8 чэрвеня 2026.

Як паведамляў «Брестский вестник», жыхары мікрараёна прыходзілі на прыём нават да міністра архітэктуры і будаўніцтва, каб выказацца наконт праекта зменаў у іх раёне.

Таксама адзначым, што медыя «Виртуальный Брест» звяртала ўвагу на тое, што як раз у закранутым раёне ляжыць каштоўная брукаванка, якая цудам дайшла да нашых часоў. Як было бачна па рэндэрах (візуалізацыях) праекта, шматпавярховікі збіраліся пабудаваць як раз на месцы брукаванкі.
У выніку праект «адпраўлены на дапрацоўку». Гэта значыць, што план перабудовы Граеўкі чакаюць змены. І тады новую версію ізноў прадставяць на абмеркаванне грамадскасці. Ці будуць змены ў планах грунтоўнымі (або ўлады абмяжуюцца толькі тэхнічнымі праўкамі) — пакажа час. Пакуль жа Граеўка застанецца адносна зацішным раёнам са сваёй брукаванкай.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
2026-06-29 14:22