Судовыя паседжанні

Жыхара Пінска асудзілі за «намер далучыцца да палка імя Каліноўскага»

2,5 гады калоніі і штраф
Фота: Полк Каліноўскага. Аўтар фота Паўлюк Шапецька / Commons.wikimedia.org, ліцэнзія CC BY-SA 4.0
Брэсцкі абласны суд 22 траўня вынес прысуд 32–гадоваму жыхару Пінска Радзівонавічу Артуру Андрэевічу. Ён быў абвінавачаны паводле ч.1 арт.13 і ч.1 арт.361-3 («Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу»).

Мужчына быў затрыманы ў міжнародным пункце пропуску «Брэст» 30 снежня 2023 года. Сцвярджаецца, што ён праз Telegram «па сваёй ініцыятыве ўступіў у перапіску з прадстаўнікамі ўзброенага фармавання», а пасля прадумаў маршрут паездкі ва Украіну праз Польшчу.

Суддзя Дзмітрый Куроўскі прызначыў Радзівановічу 2,5 гады калоніі са штрафам у памеры 500 базавых велічынь (20 тыс. рублёў).
Made on
Tilda