Навіны

АМАП палюе на мяжы

На тых, хто вяртаецца ў Беларусь

Крыніца фота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі і адкрытыя крыніцы

Да аўтобусаў з Польшчы на мяжы як быццам таксі пад'язджае АМАП. Грузяць тых, хто вяртаецца дадому з замежжа. Кагосьці забіраюць за ўдзел у акцыях, кагосьці — за садзейнічанне пад час акцый, за сустрэчы ў Польшчы з кім не трэба мець зносін, а кагосьці за каментары ў сацсетках і мэсэнджарах. Па словах пасажыраў, якія ехалі ўначы 19 снежня 2022, небяспека падсцерагае пасля паверкі пашпартоў. Калі едзе такі пасажыр, то аўтобус затрымліваюць, тэлефануюць «куды трэба» і чакаюць АМАП. І не важна пры тым, колькі прыходзіцца чакаць. Уначы 19-га з аўтобуса знялі чалавек з дзесяць. Тое самае адбывалася і ў маршрутках.

Так што з'ехаўшым беларусам трэба 10 разоў падумаць. Лепш пасмуткаваць у добрых варунках за мяжой, чым у беларускіх ГУЛАГах.
2022-12-20 14:54