Навіны

Выйшла на волю шматдзетная маці, палітзняволеная з Пружаншчыны

Юлія Лаптановіч да зняволення
Выйшла на волю Юля Лаптановіч. Жанчына ўжо з'ехала з краіны.

Па інфармацыі берасцейскай Вясны, Юля цалкам адбыла тэрмін (4 гады 9 месяцаў пазбаўлення волі). За мяжой яе чакала сям'я — муж, экс-палітвязень Ігар і трое дзяцей. 25 кастрычніка 2025 года яны сустрэліся пасля некалькіх гадоў разлукі.

Нагадаем, што сям'ю Лаптановічаў з Пружанскага раёну доўга рэпрэсавалі. У 2021 годзе пасадзілі мужа Юлі Ігара Лаптановіча (і ён атрымаў 2.5 гады калоніі па «карагоднай справе»). Потым тройчы асудзілі саму Юлю па палітычных крымінальных справах (першы прысуд таксама быў па «карагоду»). А сёлета вынеслі палітычны прысуд маці Юліі, якая расціла трох дзяцей Юлі і Ігара, пакуль тыя былі за кратамі.
Made on
Tilda