«Ухіляўся» ад беларускай арміі
У спісе сярод трох тысяч беларусаў, аб'яўленых у федэральны вышук РФ, знаходзіцца прозвішча Мікіты Якушыка з Бярозы. Яго шукаюць як ухіліста ад арміі. Мікіта 1996 года нараджэння.
Бярозаўская міліцыя, якая з 2020 года ўвесь свой службовы імпэт скіравала на інтэрнэт-прастору, наткнулася на інфармацыю, што Мікіта Якушык стаў хросным бацькам нованароджанага жыхара Бярозы. Бацькі дзіцяці падзяліліся радасцю ад хрысцін на старонках інтэрнэту і назвалі хросных. Прагучала імя і прозвішча Мікіты Якушыка, які сам на руках дзіця ў царкве не трымаў, бо з 2019 году не пражывае ў Беларусі, але ў царкоўнай кнізе быў запісаны як хросны. Тут пільная міліцыя і наляцела групай, як з 2020-га года заведзена, да бацькоў і сваякоў нованароджанага з вобшукам, чым моцна перапужалі ні ў чым не вінаватых людзей. Як аказалася, шукалі ухіліста Мікіту.
А ў бацькі Мікіты, Вадзіма і Аксана Якушыкаў, мясцовая ўлада з дапамогай той жа міліцыі гвалтоўным шляхам адабрала 10 гадоў таму ўласнасць. Калі міліцыянты збівалі Якушыкаў, сын Мікіта пацярпеў так, што прыйшлося звяртацца за медычнай дапамогай, расказвае яго маці Аксана:
— Яшчэ калі былі ў Беларусі мы заявілі, што наш сын служыць не пойдзе. Каго яму абараняць? Тых, хто збіваў яго бацькоў і яго ў тым ліку не пашкадавалі. Што яму абараняць? Дом і сядзібу яго сям'і разбурылі. Няма чаго яму рабіць у такой арміі. І не пайшоў. А зараз тым больш, калі нас выціснулі з краіны, то няма чаго ганьбіцца ўладам пошукам таго, каго бачыць не захацелі, а выкарыстаць у арміі, калі ласка, асабліва цяпер, калі сталі суагрэсарамі Расіі ў вайне з Украінай.

Тым часам Мікіта з 2019 года спакойна пражывае ў ЗША, і пра тое што знаходзіцца ў вышуку даведаўся толькі з базы расейскага МУС (на сайце вышуку беларускага МУС яго дагэтуль няма).