Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў штогод адзначае праваабарончыя ініціатывы з ўсяго свету прэміяй «Цюльпан правоў чалавека». У гэтым годзе ў фінале заставалася тры кандыдаты — беларускі ПЦ «Вясна», камбаджыйскі «Ленг Оуч» і тайская «Thai Lawyers for Human Rights».
І, як было абвешчана сёння ў Гаазе, сёлета прэміяй вырашылі адзначыць беларускую «Вясну».