Навіны

Жанчыну з Баранавічаў збіраюцца асудзіць завочна

Ёй закідваюць «палітычныя» артыкулы
Людміла Жданко. Фота: СК РБ
2 лістапада 2026 года Следчы Камітэт апублікаваў паведамленне, што распачаў «спецвытворчасць» супраць Людмілы Жданко 1977 г.н.

З афіцыйнага тэкста вынікае, што жанчыну хочуць пераследваць па арт.361-4 КК ды арт.369 КК.

Па нашых дадзеных, Людміла знаходзіцца за мяжой, да эміграцыі жыла ў Баранавічах. Яшчэ 4 гады таму праўладныя тэлеграм-каналы пісалі ў абразлівай манеры, што жанчына «актывістка пратэсных тэлеграм [чатаў]» ды напісала там сотні каментароў і гэтым «зарабіла сабе некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэкса».
Скрыншот паведамлення з восені 2022 года з тэлеграм-канала, меркавана звязанага з ГУБАЗіК. На дадзены момант паведамленне (як і сам канал) ужо недасяжныя
Відаць, за інтэрнэт-актыўнасць (у тым ліку знаходзячыся за межамі РБ) беларускія ўлады вырашылі ўсё-ткі рэпрэсаваць Людмілу Жданко.

Нагадаем: пачатак працэдуры спецвытворчасць сведчыць, што супраць чалавека рыхтуюць завочны суд.

Завочныя суды з'явіліся ў Беларусі ў 2022 годзе. Яны сталі адной з форм транснацыянальных рэпрэсій — калі ўлады Беларусі пераследуюць па палітычных матывах сваіх грамадзян нават за межамі краіны. Па ацэнках праваабаронцаў, сама завочная форма судовых паседжанняў у беларускай практыцы парушае права тых, каго судзяць (яе мінімум права на справядлівае судовае разбіральніцтва).

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda