Праваабаронца гаворыць, што гэта парушэнне

Выпускнікі 11 класаў бярозаўскай сярэдняй школы №3 надоўга запомняць свой першы ЦЭ. Перад школьнымі варотамі іх сустракалі сур'ёзнага выгляду два дзядзькі ў міліцэйскай форме, з аўтаматамі і металашукальнікамі. Яны з грозным выглядам праводзілі вобшук кожнага, хто спяшаўся, хвалюючыся на іспыт.
Для чаго гэта рабілася — цяжка зразумець. Бо каментатары ў сацсетках выказваюць недавер, што гэта можна патлумачыць клопатамі пра бяспеку.
Па словах праваабаронцы Леаніда Судаленкі, прысутнасць узброеных супрацоўнікаў міліцыі падчас экзаменаў у ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца недапушчальным умяшаннем у адукацыйны працэс. Такая практыка парушае базавыя правы навучэнцаў на бяспечнае, свабоднае і псіхалагічна камфортнае асяроддзе навучання, замацаваныя як у міжнародных прававых актах (у прыватнасці, у Канвенцыі аб правах дзіцяці), так і ў Канстытуцыі Беларусі і Кодэксе «Аб адукацыі».
Акрамя таго, сістэматычнае прыцягненне ўзброеных сіл у адукацыйнае асяроддзе сведчыць аб мэтанакіраванай палітыцы мілітарызацыі і застрашвання, што супярэчыць гуманістычным прынцыпам выхавання і развіцця асобы, замацаваных у міжнародных прававых актах і беларускай дзяржаўнай адукацыйнай палітыцы.