Судовыя паседжанні

💩 Другі вырак пакінулі без зменаў

Вольга Кронда, жыхарка Івацэвічаў

8 красавіка 2022 ў Брэсцкім абласным судзе прайшло абскарджванне Вольгай Крондай свайго другога крымінальнага прысуду. Апеляцыю разглядала калегія з трох судзей, сярод іх быў суддзя Андрэй Васілюк.

Нагадаем, што першы раз жанчыну з Івацэвіч судзілі ў жніўні 2021 (тады далі 2 гады "дамашняй хіміі" + 2000 рублёў маральнай кампенсацыі міліцыянту Руслану Куцко). Потым, калі жанчына ў івацэвічцкім чаце напісала пра гэты суд фразу «об*срался и опозорился», на яе завялі яшчэ адну крымінальную справу па таму ж артыкулу 369 (Абраза прадстаўніка ўлады).

У другі раз суд дадаў Вользе 1 год "дамашняй хіміі" ды пастанавіў заплаціць яшчэ 1000 рублёў міліцыянту Куцко. Абодва судовых працэсы праходзілі ў закрытым рэжыме "з мэтай прадухілення распаўсюду звестак, прыніжаючых годнасць пацярпелага".
Made on
Tilda