10 млн рублёў за права забудаваць у Берасці шматпавярховікамі 28 га
Сёння там амаль толькі дрэвы ды вада
Як паведамляе Wikidom, адбыўся аўкцыён на права забудаваць 28 га ля вуліцы Цаглянай у Берасці. Пераможцам аказаўся «Палессежылбуд» («Полесьежилстрой»). Забудоўшчык пагадзіўся заплаціць 10 млн беларускіх рублёў.
Гэтыя 28 га ляжаць паміж мікрараёнамі Гершоны і Паўднёвы. Сёння там — спрэс дрэвы ды сажалкі. Але згодна з дакументамі гарвыканкама, зямля адведзена пад «шматкватэрныя жытловыя дамы» ды «аб'екты грамадскага прызначэння».
А яшчэ на стадыі, калі толькі з'явілася абвестка пра аўкцыён, некаторыя берасцейцы выказвалі незадаволенасць, што можна знікнуць з мапы горада зялёны кавалак зямлі.