Навіны

Вользе Крондзе трэба даказаць статус рамесніцы

Вольга Кронда з дачкой і прыкладамі яе ручной працы
Маці-адзіночка Вольга Кронда з Івацэвічаў, якая адбывае тры гады «хатняй хіміі» за «абразы» ў інтэрнэт-прасторы міліцыянта Куцко, павінна даказаць камісіі з Івацэвіцкага райвыканкама статус рамесніцы, то-бок, што вышывае і робіць дзіцячыя упрыгожванні ў валасы сваімі рукамі.

Як стала вядома ад знаёмых Вольгі, яна напісала заяву аб тым, што робіць, далучыла здымкі і відэа аб працэсе працы і даслала ў райвыканкам. Але там, відаць, не паверылі — і вырашылі камісію з 5-6 чалавек прыслаць да яе ў кватэру, каб паглядзець сваімі вачыма за работай.

Калі жанчына не зможа даказаць, то перавядуць яе вырабы ў прафесійны даход. Тады адзіны падатак у год, што плаціла Вольга як рамесніца, зменіцца на выплачванне падатку што месяц у памерах 15 працэнтаў ад прыбытку.
Як стала вядома ад падаткавай інспекцыі, кажуць знаёмыя Вольгі, да гэтага ніхто ў Івацэвічах пакуль што не змог падцвердзіць статус рамесніка.
Гэта, вядома, яшчэ пагоршыць і без таго цяжкі матэр'яльны стан Вольгі Кронды, якая адна выхоўвае дачку, што мае цяжкае хранічнае захворванне, і выплачвае вялікую маральную кампенсацыю міліцыянту за яго маральныя пакуты. Кіраўніцтва мясцовай міліцыі настойліва раіць Вользе ўладкавацца на дзяржаўную працу. Але праблема ў тым, што асуджаных па палітычных матывах на працу нідзе не бяруць.

Мы прапануем кожнаму нераўнадушнаму чалавеку дапамагчы Вользе. Зрабіць гэта проста: зрабіце заказ вырабаў Вольгі праз Інстаграм. Жанчына робіць прыгожыя рэчы толькі сваімі рукамі.
Made on
Tilda