10 красавіка 2023 ў Бярозаўскім раённым судзе разглядаецца справа 54-гадовага токара СВК «Нарутавічы» Юрыя Лісюка. А судзяць адмысловага работніка гаспадаркі, умельца на ўсе рукі за чахол бел-чырвоных колераў на тэлефоне.
Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», справа была так: тыдзень таму Юрый падчас абедзеннага перапынку дастаў тэлефон, каб пазваніць. У гэты час на працоўнае месца Лісюка зазірнуў супрацоўнік Бярозаўскага РАУС. Твар праваахоўніка перасмыкнуўся, ён рвануў тэлефон з рук вяскоўца, а яго самога пацягнуў да машыны і павёз у Бярозаўскі РАУС. Толькі ў машыне Лісюк даведаўся, што прычынай стаў бел-чырвоная афарбоўка чахла на тэлефоне, які пару гадоў таму набыў па выпадку на рынку.
Юрыя Лісюка змясцілі на трое сутак у ізалятар часовага ўтрымання з усімі выцякаючымі для палітычных і без складання адпаведных дакументаў па затрыманні і адміністрацыйным правапарушэнні.
Праз трое сутак вяскоўца адпусцілі дахаты. А потым прывезлі на подпіс неабходныя дакументы аб адміністрацыйным правапарушэнні — адзіночным пікеце — для накіравання ў суд.
10 красавіка 2023 года Бярозаўскі суд у асобе суддзі Дзмітрыя Кавалевіча разглядаў справу супраць Лісюка па ч.1 арт.24.23 КоАП (Несанкцыянаване масавае мерапрыемства). Пра вынікі судовага паседжання берасцейская «Вясна» паведаміць пазней.