Інфармацыю па рэпрэсіі ў Беларусі павялічыць на польскае грамадства
Былыя беларускія палітвязні арганізавалі ў Варшаве сустрэчу з дырэктаркай Amniesty International Польшчы Ганнай Блашчак-Банасяк (Anna Błaszczak-Banasiak). Мерапрыемства прайшло 7 ліпеня 2024 года ў будынку Witryna Domu Wschodniego Варшавы.
Размова ішла пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, пра праблемы асноўных правоў і свабод у Беларусі і на яе межах. А таксама пра надзею, упартасць і годнасць. Гаварылі пра тое, як можна падтрымаць людзей у Беларусі, чые правы парушаюцца, як можна выступаць за правы чалавека за межамі Беларусі, а таксама пра дапамогу палітвязням, якія выходзяць на волю разгубленымі і ў пэўнай ступені расчараванымі, кажа былы палітвязень, культурны і тэатральны дзеяч Даніла Ганчароў.
Ганна Блашчак-Банасяк паабяцала інфармацыйную падтрымку па праблемах Беларусі, хаця пры гэтым падкрэсліла, што такіх праблем шмат цяпер у свеце, калі ўзяць Блізкі Усход і краіны Афрыкі.
Польскі дзеяч у вобласці культуры спытаў, якую падтрымку могуць аказаць тэатральныя дзеячы Польшчы. Паляк Лешэк Бобін паабяцаў падтрымліваць беларускія акцыі, якія дапамогуць зваліцца беларускаму рэжыму, каторы так здзекуецца над сваім народам.