Такія словы прагучалі пасля акцыі салідарнасці з палітвязнямі, якую правялі беларусы Варшавы 4 траўня 2025 ў цэнтры польскай сталіцы.
Гэтым разам удзельнікі акцыі не толькі выказалі салідарнасць з палітвязнямі, але і адзначылі, што ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі, людзей хапаюць без усякай віны, а потым утрымліваюць у жахлівых умовах, якія можна лічыць катавальнымі. Выказалі пратэст і падтрымку палітзняволенай Вікторыі Кульшы, якую будуць судзіць чацвёрты раз па 411 артыкулу Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Па меркаванню выступоўцаў, знясіленая галадоўкамі жанчына можа проста памерці, але не бачыць іншых шляхоў для абароны сваіх правоў.
Таксама крытычна выказаліся наконт святкавання рэжымам 1 Траўня і 9 Траўня. Людзі даўно не ўспрымаюць Дзень працы 1 Траўня як свята, а выкарыстоўваюць як дапаўняльны выходны для працы на сваіх лецішчах. А Дзень Перамогі 9 траўня заідэалагізаваны рэжымам настолькі, што не знаходзіць патрэбнага водгуку ў душах людзей. Па сутнасці гэты дзень павінен быць Днём памяці і смутку. Ветэранаў ужо амаль няма, і нават тыя, якія засталіся, ужо глыбокія старыя, нямоглыя, знясіленыя хваробамі і старасцю.
Беларускія ўлады ўсё робяць толькі напаказ, яны не шкадуюць сваіх людзей, забіваюць лепшых, гнаяць у турмах, гаварыў арганізатар акцыі, сябра Беларускай арганізацыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў. Паводле Плешкунова, яны выходзяць, каб сказаць за тых, каго рэпрэсуюць у турмах: «Жыве Беларусь!»
Быў цёплы момант на акцыі, калі віншавалі актывістку і ўдзельніцу блога «Атрад лукашолкі» Ганну Канавалавау з днём народзінаў. Да слёз расчуліліся людзі ад віншавання яе маленькай унучкі і выканання ёю песню для бабулі.
Скончылася акцыя агульным фотаздымкам на памяць.