Штонядзелю беларусы збіраюцца ў цэнтры польскай сталіцы на акцыі. Так адбылося і 25 студзеня 2026.
Тэмамі ў гэты дзень былі паўстанне Каліноўскага, а таксама важнасць сённяшняй кансалідацыі на фоне нашай славутай гісторыі. І як заўсёды — салідарнасць з тымі, хто працягвае заставацца ў няволі ў Беларусі.
Па словах арганізатара мерапрыемства Васіля Плешкунова, на акцыі было важна аддаць даніну памяці паўстанцам Кастуся Каліноўскага з нагоды 163 гадавіны паўстання за незалежную і вольную радзіму. Прамоўца гаварыў: «Мы павінны добра ведаць шашу гісторыю, шанаваць яе, бо без гісторыі мы нішто і ніхто». Таксама шмат Плешкуноў гаварыў пра тое, што беларусы замежжа павінны перастаць сварыцца і павінны аб'яднацца ў барацьбе з агульным ворагам (Лукашэнкам). Маўляў, пасля перамогі будзем разбірацца, хто з нас лепшы і больш варты. Адначасова Плешкуноў не пагадзіўся з выказваннямі Марыі Калеснікавай, якая прапанавала Еўропе пачаць перамовы з Лукашэнкам, каб санкцыі памяняць на палітзняволеных. Яго падтрымалі іншыя выступоўцы, якія лічаць, што гэты шлях не новы, але ён нічога не мяняў ў паводзінах Лукашэнкі.
Берасцейскі актывіст Аляксандр Сахарук прыйшоў на акцыю са сваім бел-чырвона-белым сцягам, з якім пабываў пад Бахмутам. Маці і дачка Ганна і Антаніна Канавалавы звярнуліся ў чарговы раз да беларусаў Варшавы, каб прыходзілі на акцыі. Яны вельмі важныя для тых, хто вызваляецца, палітзняволеныя бачаць, што пра іх памятаюць і гэта даходзіць і за краты. Былы палітвязень Генадзь Смірноў з Ляхавічаў казаў, што для яго важна выходзіць дзеля тых палітвязняў, хто застаецца за кратамі ў Беларусі.

Апошнім штрыхом акцыі стала традыцыйнае фота для памяці і гісторыі змагання беларусаў у выгнанні.