З некалькіх бальніц Берасцейскай вобласці паступілі паведамленні, як там праходзіў выбарчы працэс 26.01.2025. Па-першае, пацыентаў прымушалі галасаваць ў палатах, нягледзячы на цяжкасць захворвання. Таямніцы галасавання ніякай, бюлетэнь клалі на прыложкавую тумбачку. Некаторыя прызнаваліся, што баяліся, што як пацыентаў іх не будуць нармальна лячыць пасля таго, як не прагаласуюць за Лукашэнку. Іншыя сказалі, што пабаяліся паставіць (як хацелі) птушачку ў графе «супраць усіх», бо не змаглі адмовіцца настойлівай рэкамендацыі тых, хто прынёс бюлетэні. Хто не хацеў галасаваць за Лукашэнку, выклікаў недаўменні ў сябраў камісіі, якія стаялі побач і сачылі за кожным рухам няшчасных.
Былі выпадкі, калі нехта ўпарты паставіў птушачку «супраць усіх», то сябры камісіі прама казалі, што лепш бы паставіў птушачку за любога, калі не за Лукашэнку. За ляжачых інсультнікаў ставілі птушачку самі. Ніякіх пашпартоў у гэтых бальніцах, адкуль паступіла інфармацыя, не патрабавалі (для камісій хапіла пашпартных дадзеных з бальнічных дакументаў).