У раённых гарадах Бяроза і Івацэвічы мясцовыя прапагандысты арганізоўваюць розныя відовішчы ў першы дзень датэрміновага так званага галасавання. Мясцовыя медыі ў гэтых гарадах запаланілі фота і відэа, дзе «шчаслівыя» выбаршчыкі апускаюць бюлетэні.
Як і па ўсёй краіне, «першапраходцам» (тым, хто прыйшоў на выбары ўпершыню) раздавалі «падарункі». Гэта назвалі акцыяй «Твой голос первый». У Бярозаўскім будаўнічым каледжы давалі цішоткі з такім лозунгам, а ў Івацэвіцкім аграрным каледжы да гэтага далучалі кнігу «Сімвалы суверэннай Беларусі» ды, што самае здзеклівае, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Фотасведчанні такой «акцыі» публікаваліся ў мясцовых раёнках.
Свята, якое арганізоўваюць мясцовыя ідэолагі, падмацоўваецца аўтаматчыкамі, якія кругласуткава дзяжураць ля участкаў. А ў івацэвічскай школе №3, дзе ў кабінеце рытмікі і танцаў ідзе датэрміновае галасаванне, перапужалі ў смерць школьнікаў людзі з аўтаматамі, якія бегалі па ўсёй школе, заглядваючы ў кожны вугал.
Нагадаем, што выбары ў Беларусі пры Лукашэнке маюць несвабодны і недэмакратычны характар.