Судовыя паседжанні

Палітзняволенай Юліі Лаптановіч запатрабавалі пакаранне [Адноўлена]

5 гадоў калоніі

Палітвязні Ігар ды Юлія Лаптановічі са сваімі дзецьмі

14 ліпеня 2022 абласным судзе Гродна працягваўся працэс над жыхаркай Пружанаў Юліяй Лаптановіч.

Вядома, што дзяржабвінавачванне запатрабавала жанчыне пакаранне ў выглядзе 5 год калоніі, а таксама сплаціць 100 базавых велічынь штрафу (3200 рублёў).

Прысуд будзе агучаны 18 ліпеня.

Нагадаем, што Юлю судзяць па дліннаму шэрагу артыкулаў: арт.188 (Паклёп); ч.3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальнай інфармацыі); ч.1 арт.361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці); ч.1 арт.13 і арт.369 (Стварэнне ўмоваў для здзяйснення абразы прадстаўніка ўлады); ч.1 арт.13 і арт.389 (Стварэнне ўмоваў для здзяйснення пагрозы ў дачыненні да суддзі); ч.6 арт.16 і ч.1 арт.366 (Садзейнічанне да пагрозы гвалтам у дачыненні да службовай асобы).

Адноўлена 18.07.2022 13:45: 18 ліпеня суддзя Віктар Сянько агучыў прысуд Юліі. 5 гадоў калоніі, як і прасіў пракурор. Да таго ж сплаціць штраф, а таксама 5000 рублёў маральнай кампенсацыі на карысць аднаго пацярпелага пракурора.

Вадзім Багатка

Адноўлена 18.07.2022 16:00: Памер штрафу, прызначаны судом, склаў 80 базавых (2560 рублёў).

Да таго ж высветлілася, што 5 тысяч рублёў Юліі прыйдзецца заплаціць на карысць пракурора Вадзіма Багатка. Нагадаем, што гэты пракурор быў аднім з двух пракурораў на судовым працэсе, дзе Юлю судзілі першы раз (ды там жа судзілі яе мужа Ігара). Тады пракуроры Вадзім Багатка ды Генадзь Буры прасілі назначыць пружанцу Ігару Лаптановічу 2.5 гады калоніі (па "карагоднай" справе, а таксама нібыта за паклёп на выбарчую камісію). Менавіта такое пакаранне, калонію, Ігару й далі.

Ігар ды Юля Лаптановічы — шматдзетныя бацьці. Ігар за кратамі з 24 сакавіка 2021, Юля з 13 кастрычніка 2021. Дома іх чакаюць трое дзяцей.

Першапачаткова мы напісалі, што Юліі прысудзілі не 80 б.в. штрафа, а 19 б.в. Прыносім прабачэнні.
Made on
Tilda